- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь

[1]

5-7 верасня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца пакутныя рэкалекцыі за Беларусь, на якія запрашаюцца вернікі, святары і манаскія асобы.

Натхненнем для адмысловых духоўных практыкаванняў сталі фацімскія аб’яўленні Маці Божай, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання.

У праграме рэкалекцый пакаяння, якія арганізуюцца пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку, будуць дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя пакутныя набажэнствы.

Месца правядзення: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча 1, касцёл святога Міхала Арханёла.

Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі: +375 (44) 771 99 83 — Марына

Праграма рэкалекцый пакаяння:

Пятніца, 5 верасня:
18.00 – св. Імша;
19.30 – вячэра;
20.00 – канферэнцыя аб патрэбе экспіяцыі;
21.00 – пакутны Крыжовы шлях вуліцамі Навагрудка;
23.30 – малітва прыніжэння і пачатак усяночнай малітвы адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.

Субота, 6 верасня:
08.00 – супольнае заканчэнне начной адарацыі;
08.30 – сняданак;
10.00 – канферэнцыя пра актуальнасць Фацімскага паслання сёння;
11.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
12.00 – Анёл Панскі;
12.30 – абед;
13.30 – Пакутная пілігрымка ва Уселюб (магчымасць споведзі, вяночак да Божай Міласэрнасці, канферэнцыя пра ружанец і яго моц, Святы Ружанец);
18.00 – св. Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве;
19.30 – вячэра;
20.30 – супольная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамантам;
21.30 – пакутная працэсія вакол касцёла са свечкамі;
23.00 – начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Нядзеля, 7 верасня:
07.30 – заканчэнне адрацыі;
08.00 – сняданак;
08.45 – сведчанні і падсумаванне
10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне.

Арганізатары прапануюць:
— падчас рэкалекцый пост на вадзе або на хлебе і вадзе
— злажыць пакаяльную матэрыяльную ахвяру за сябе на духоўныя мэты
— добра падрыхтавацца да святой споведзі
— абавязкова мець з сабой Біблію, ружанец