- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку прайшоў першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон

[1]11-12 мая ў Навагрудку адбыўся першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон CODE — PRAY — JOY (з анг. пішы код, маліся, радуйся). 

Хакатон – гэта спаборніцтва, дзе спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій аб’ядноўваюцца ў каманды, каб вырашыць праблему або прыдумаць новае рашэнне за абмежаваны час.  

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 чалавека – прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і спецыяльнасцяў IT свету, якія падчас хакатона ў камандах працавалі над ідэямі і прататыпамі (першая версія) хрысцінякіх цыфравых праектаў. 

Удзельнікаў чакала насыначаная праграма, якая распачалася ў пятніцу са знаёмства і начной экскурсіі па касцёле св. Архангела Міхаіла. У суботу і нядзелю каманды працавалі над праектамі, слухалі канферэнцыі ад спікераў, а таксама атрымоўвалі зваротную сувязь ад ментараў. Фармат хакатона прадугледжвае працу ў начны час, на хрысціянскім хакатоне таксама было начное малітоўнае чуванне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам падчас Адарацыі.

У нядзелю адна з каманд нават паспела зрабіць CustDev – тэсціраванне праекта і збор першых водгукаў, паколькі аўдыторыяй іх праекта з’яўляюцца дзеці, які рыхтуюцца да Першай Камуніі. У нядзелю ў парафіі св. Архангела Міхаіла якраз была гэта падзея, дзеці і іх бацькі з радасцю прынялі ўдзел. 

Ключавой падзеяй стала прэзентацыя праектаў, калі ўдзельнікі падзяліліся вынікамі сваёй працы за два дні хакатона. Каманды прадставілі ідэі і прататыпы праектаў: 

Каманды добра падрыхтаваліся і прадставілі цікавыя і карысныя праекты, таму журы было вельмі няпроста вызначыць пераможцу. Праекты ацэньваліся зыходзячы з крытэрыяў, такіх як карыстацкі досвед, тэхнічная выканальнасць, прэзентацыя праекта, арыгінальнасць ідэі і гэтак далей. Па выніку, першае месца было прысвоена камандзе Carlo Club з мабільным прыкладаннем “Хто хоча да Неба?”, якое ў фармаце  віктарыны-гульні дапамагае дзецям замацоўваць веды па катэхiзiсу Каталiцкага Касцела. 

Прыз гледачоў падзялілі між сабой дзве каманды, якія набралі аднолькавую колькасць галасоў — праект “Probibli” і праект «Бог на связи». Прыз арганізатараў атрымала каманда з чат-ботам “Christian Compass”. Мерапрыемства закончылася віншаваннамі і музычным афтер-паці, дзе ў духу адзінства, радасці і любові, удзельнікі дзяліліся ўражаннямі і адпачывалі. 

Каманда арганізатарў дзякуе камандзе прыхода св. Архангела Міхаіла ў Навагрудку, а асабліва пробашчу парафіі кс. Юрыю Жэгарыну, а таксама вікарыю кс. Паўлу Аляскевічу за дапамогу ў арганізацыі і пастырскую апеку падчас хакатона. Няхай Гасподзь шчыра благаславіць усіх, хто малітвай, словам, служэннем, прысутнасцю і ахвяраваннем дапамог у арганізацыі мерапрыемства!

Сачыць за навінамі хрысціянскай супольнасці IT-спецыялістаў можна ў інстаграм: https://www.instagram.com/itforchrist [2]

Шур Дар’я, тэкст;

Ганна Клімовіч, фота.