- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў

[1]З 22-га па 24-га сакавіка пры касцёле святога Арханёла адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты.

Пачатак вясенніх школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія правёў іх пробашч, а таксама навучэнец Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне кс. Кірыл Масалыка.

У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, супольныя забавы і творчыя мастацкія заняткі прысвечаныя 400-годдзю касцёла Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку.

Велікапосныя рэкалекцыі падчас вясенніх школьных канікул сталіся ўжо традыцыйнымі і кожны раз збіраюць каля 20-ці чалавек.

Дамінік Запаснік