- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі «З Духам Святым» для слухачоў Альфа-курса

[1]21-23 лістапада пра касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “З Духам Святым”, для слухачоў Альфа-курса з трох парафій: Нароўля, Мінск-Уручча і Фаніпаль.

Некалькі дзён былі вельмі інтэнсіўнымі і напоўненыя малітвамі, прапаведваннем Слова Божага пра Асобу Духа Святога, Эўхарыстыяй, прыняццем сакраманту пакаяння, працай у групах і шматлікімі сведчаннямі.

Ладзіць рэкалекцыі дапамагалі служыцелі з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне праводзяць Евангелізацыйны А-курс у парафіі ў Нароўлі, і служыцелі з парафіі на Залатой Горцы ў Мінску, які праводзяць курс у мікрараёне Уручча і Фаніпалі.

Кс. Юрый Жэгарын