- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку на гарадской плошчы адкрылі жывую стаенку ( +відэа)

[1]У пятніцу 23 снежня на гарадской плошчы ў г. Навагрудак была ўрачыста адкрыта жывая батлейка. Ініцыятыва адкрыцця прыналежала мясцовым гарадскім уладам на чале са старшынёй Навагрудскага выканкама Сяргеем Сяргеевічам Чаркоўскім і навагрудскай парафіі Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку.

Урачыстае адкрыццё распачалося Эўхарыстыяй у касцёле Святога Арханёла Міхала, якую сваім прыгожым спевам аздобіў хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino”.

Пасля святой Імшы ўсе вернікі накіраваліся на гарадскую плошчу, дзе была прадстаўлена калядная пастаноўка навагрудскай моладдзю з матсацкім кіраўніком Галінай Таўлуй. Пастаноўку мазычна суправаджаў дыяцэзіяльны хор. Прывітальнае слова на адкрыццё батлейкі прамовіў гарадскі старшыяня і пробашч парафіі.

Не менш цікавай была сама жывая батлейка ў якой галоўным героем з’яўляецца вослік, сярод іншых жывёл ёсць таксама авечкі, ягняткі, баранчыкі і козы. Каля батлейкі ладзіцца калядны кірмаш і атракцыёны. Батлейка карыстаецца вялікай цікавасцю сярод дзяцей.

Ірына Варкулевіч, фота