- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прадставіць выданне Новага Запавету на беларускай мове

[1]У пятніцу, 30 лістапада, у будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага Мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.

Тэкст Новага Запавету падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.