- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку адбыўся творчы вечар, прымеркаваны да дня нараджэння Адама Міцкевіча

21 снежня ў будынку раённай бібліятэкі адбылася незвычайная сустрэча тых, хто захапляецца паэзіяй Адама Міцкевіча. Ініцыятарамі мерапрыемства былі ўдзельнікі аднаго з моўных кол, якія збіраюцца пры касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку – кола польскай мовы.

[1]

Разам з кіраўніком польскамоўнага кола, Ядзвігай Лысай Сянкевіч, удзельнікі тэматычна падрыхтавалі залу, дзе гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены розныя творы паэта. Музыка Шапэна і прэзентацыя пад назвай “Міцкевіч і Навагрудак” ад самага пачатку сустрэчы стварыла асаблівы настрой.

Падчас творчага вечара быў таксама праведзены конкурс на тэму “Наколькі мы ведаем Адама Міцкевіча”, пераможцы якога атрымалі памятныя сувеніры.

На завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі падзякавалі прысутнаму на сустрэчы кс. Юрыю Жэгарыну за магчымасць удзельнічаць у коле вывучэння польскай мовы, а таксама за магчымасць вывучэння іншых моваў: літоўскай і англійскай.

 Фаіна Малюжэнец, удзельніца кола вывучэння польскай мовы