- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты

Навагрудская парафія Святога Міхала Арханёла з 1 па 3 верасня арганізавала майстар клас і рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты.

[1]

Навучанне было праведзена ў в. Уселюб пры парафіі Святога Казіміра, дзякуючы гасціннасці мясцовага душпастыра.

Падчас супольных сустрэч дзеці мелі магчымасць спалучыць прыемнае з карысным. Быў час для малітвы, адпачынку, навукі і працы.

[2]

Дзякуючы гэтаму кандыдаты ў міністранты зрабілі важны крок да прыняцця служэння. Такога рода рэкалекцыі парафія Святога Міхала Арханёла ладзіць ужо не першы год, што дае надзею на абнаўленне міністранцкага саставу, а таксама можа спрыяць адкрыццю святарскага паклікання.

Раман Хацян, тэкст і фота