- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Навагрудку адбудзецца курс «Новае жыццё»

[1]Пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку з 4 па 6 лютага адбудзецца евангелізацыйна-актывізацыйны курс «Новае жыццё».

Курс разлічаны для тых людзей, хто жадае спазнаць і дасведчыць Божай любові і для тых, хто ў гэтым сумняваецца. Мэта: усталяванне або аднаўленне сваіх адносінаў з Богам праз асабістую сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом праз Божае слова, Эўхарыстыю і малітву.

«Новае жыццё» правядзе а. Андрэй Урублеўскі СSSR, душпастыр парафіі Найсвяцейшага Адкупіцела ў Гродне разам з парафіяльнай евангелізацыйнай групай.

Адрас: г. Навагрудак, вул. Савецкая 2, касцёл Св. Міхала Арханёла

Пытанні і запіс па тэл. +37529 288-70-44 [2] Наталля,+37544 771-99-83 [3] Марына

Умовы ўдзелу:

Пачатак — пятніца, 19.00

Заканчэнне — нядзеля, каля 15.00