[1]Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць літургічны ўспамін святога Яна Паўла ІІ.
Да гэтай падзеі ў парафіі аб’яўлены конкурс малюнкаў для дзяцей “Цалкам Твой, Марыя”, прымеркаваны да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, паведамляе naracz.na.by [2]. Мэта конкурсу расказаць маладому пакаленню пра ролю Маці Божай, і ў прыватнасці, Маці Божай Фацімскай у жыцці святога Яна Паўла ІІ.
У нядзелю, 23 кастрычніка, калі нарачанцы будуць адзначаць літургічны ўспамін Святога Яна Паўла ІІ, у касцёле адбудзецца канцэрт у гонар святога Яна Паўла ІІ аркестра “Нарачанскі бамонд” і вакальнай групы “Апельсін”, а таксама працэсія да помніка святога і ўшанаванне яго рэліквій.