- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Мёрах пройдзе турнір па міні-футболе сярод міністрантаў

[1]З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Праграма турніру:

Гульня паміж камандамі будзе складацца з двух таймаў па 15 хвілін, падчас якой на полі могуць знаходзіцца па 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены — неабмежаваная колькасць.

Умовы ўдзелу:

Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі 8 міністрантаў і адзін апякун.

Узроставая катэгорыя: вучні 8–11 класаў, якія абавязкова павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў на ўдзел у спаборніцтвах.

Акрамя спаборніцтваў па міні-футболе прадугледжаны конкурс на веданне Літургіі, Святога Пісання і гісторыі Віцебскай дыяцэзіі.

Для ўдзелу ў турніры да 20 чэрвеня неабходна дасласць заяўку [2] на электронны адрас ziemchonak@mail.ru і прайсці рэгістрацыю па спасылцы [3].

Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартыўную форму (спартыўны абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.

Па ўсіх арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэл.: +375 33 372 68 46 (МТС) — кс. Алег Зямчонак.

kascelmery.by [4]