[1]Запрашаем да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, які адбудзецца 3 студзеня 2026 года. Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў) і старэйшая (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, гурт, інструментальная творчасць.
Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій.
Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю тут [2] і даслаць заяўку па форме (адкрыць [3]) на электронны адрас kascelmery@gmail.com да 15 снежня 2025 года.
Фестываль пройдзе 3 студзеня 2026 года ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці (г.Мёры, пл. Леніна, 14).
Пачатак а 10-ай гадзіне.
Удзельнікам конкурсу неабходна прыбыць за 30 хвілін да пачатку фестывалю.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 216-02-86, кс.Андрэй Кулік.
kascelmery.by [4]