У Мёрах пройдзе адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод юнакоў хрысціянскай моладзі

17 ліпеня 2025 года парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае на адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод юнакоў хрысціянскай моладзі.

Мэты і задачы:

  1. Папулярызацыя футбола;
  2. Зносіны і абмен досведам сярод хрысціянскай моладзі.

Да ўдзелу запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі, а менавіта:

  • Вучні старэйшых класаў;
  • Студэнты;
  • Працуючая моладзь.

Узрост: ад 16 гадоў.

Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 8 чалавек, а таксама адна асоба адказная.

Усе футбольныя матчы пройдуць на пляцоўцы са штучным пакрыццём. Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены — неабмежаваная колькасць. Час гульні — два таймы па 10 хвілін.

Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартыўную форму (спартыўны абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.

Больш падрабязная інфармацыя ў залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў будзе пададзена крыху пазней.

Заяўкі да ўдзелу прымаюцца да 20 чэрвеня.

Для запісу можна звяртацца па тэлефоне: +375333726846 (кс. Алег Зямчонак), або праз электронную пошту: ziemchenok89@mail.ru.

для друку для друку