- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Мінску з удзелам арцыбіскупа Станеўскага пройдзе міжрэлігійная сустрэча пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства»

[1]У сераду 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў розных рэлігій, паведамляе Catholic.by [2].

Сустрэча пройдзе пад дэвізам «Каштоўнасць міра і адзінства». Яна прымеркавана да VII Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які з удзелам Папы Францішка ў гэтыя дні будзе праходзіць у Казахстане. Касцёл на Беларусі на ім прадставяць кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і старшыня сінадальнай камісіі пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пачатак сустрэчы ў Чырвоным касцёле ў 20.00.

Праграма сустрэчы:

Арганізатары сустрэчы шчыра запрашаюць усіх людзей добрай волі далучыцца да супольнай малітвы за мір ва ўсім свеце.