- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Мінску прывіталі новага дырэктара салезіянскай супольнасці

5iUFesTvo6U [1]27 верасня падчас Імшы мінская парафія Св. Яна Хрысціцеля прывітала новага святара. Ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB перадаў паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB.

З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне «супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве».

Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і выказаў яго праз афіцыйны ліст, скіраваны да салезіянскай сям’і нашай краіны.

Напрыканцы супольнай малітвы салезіянская сям’я, якая служыць у мінскай парафіі, а таксама прысутныя вернікі сардэчна прывіталі кс. Івана, абяцаючы яму сваю падтрымку і выказваючы надзею на сумесную плённую працу дзеля збаўлення душаў.

Згодна з рашэннем дэлегата, кс. Павел Шчарбіцкі SDB будзе несці служэнне ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла. Імша падзякі святару за плённае служэнне ў мінскай парафіі адбудзецца 30 верасня.

sdb.by [2]