- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Мінску пройдзе з’езд «Воінаў Марыі»

[1]У суботу 20 красавіка ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца чарговая сустрэча мужчын [2] з усёй Беларусі, якія належаць да руху «Воіны Марыі» або жадаюць больш пра яго даведацца і далучыцца, паведамляе catholic.by [3].

Узрост удзельнікаў — ад 18-і гадоў.

Гэты Марыйны каталіцкі рух з’явіўся ў Каталіцкім Касцёле і для Каталіцкага Касцёла.

Яго мэта — выхаванне маладых мужчын, якія, згодна з пакліканнем, атрыманым ад Бога, па прыкладзе Беззаганна Зачатай Марыі імкнуцца быць вернымі сведкамі Хрыста, а праз заступніцтва святога Юзафа стараюцца быць добрымі мужамі і бацькамі, якія выконваюць сваю місію ў Касцёле і ў грамадстве.

Арганізатары з’езда запрашаюць узяць у ім удзел усіх ахвотных, каб бліжэй пазнаёміцца з супольнасцю і атрымаць у адказ падтрымку ад сваіх братоў.

Адказны за правядзенне з’езду – айцец Віктар Мялешка OFMConv
тэл.: +375(29) 772-56-78 [4]