- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Мінску пройдзе трэцяя па ліку хрысціянская IT-канферэнцыя «IT for CHRIST»

[1]

Ілюстрацыйнае фота

29 лістапада 2025 г. праект «IT FOR CHRIST» запрашае на трэцюю па ліку хрысціянскую IT-канферэнцыю, якая адбудзецца ў Мінску па адрасе вул. Серафімовіча, 19.

Тэма гэтага года: «Вы — соль зямлі».

Аб канферэнцыі

Мерапрыемства аб’яднае IT-спецыялістаў, медыя- і digital-прафесіяналаў, духавенства і служыцеляў, якія імкнуцца паяднаць прафесійныя навыкі з хрысціянскімі каштоўнасцямі.

У праграме: рэгістрацыя, святая Імша, натхняючыя даклады, прэзентацыі хрысціянскіх IT-праектаў, дыскусійная панэль на тэму служэння ў тэхналогіях і нэтворкінг.

Для каго:

Чаму важна прыняць удзел?

Час тэхналогій патрабуе ад хрысціян не толькі прысутнасці, але актыўнага ўдзелу і служэння праз свае таленты.

Гэтая канферэнцыя — гэта магчымасць:

Ключавыя моманты праграмы:

09.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
10.00 — святая Імша;
11.30 — даклад ад аўтара праекта «Паўсюдны Касцёл па-руску» («Вселенская Церковь по-русски») ;
12.30 — даклад «Servant Leadership у дзеянні» ад Сяргея Саніковіча;
14.30 — прэзентацыі хрысціянскіх IT-праектаў-выпускнікоў CARLO CLUB, ПЕСЕННІК, ZORA.BY, YANKA;
16.30 — дыскусійная панэль: служэнне, выклікі, выгаранне;
18.00 — нэтворкінг і нефармальная камунікацыя.

Рэгістрацыя і ўдзел

Рэгістрацыя абавязковая, удзельнікі павінны запоўніць форму на сайце [2].

Канферэнцыя бясплатная, але арганізатары вітаюць ахвяраванне для пакрыцця выдаткаў.

catholic.by [3]