- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Мінску адбылося прыміцыйнае служэнне новасвятара айца Сяргея Ганчарова

[1]У нядзелю, 3 сакавіка, новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Сяргей Ганчароў CSsR, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы.

Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) – гэта першыя Боскія Літургіі, якія адпраўляе новасвятар. Часта гэта адбываецца ў яго роднай парафіі. Напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асаблівае блаславенне.

Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар CSsR адслужыў Боскую Літургію ў ніжнім храме Чырвонага касцёла а 11 гадзіне ў нядзелю 3 сакавіка.

[2] [3] [4]

Гэта было вялікае свята для роднай парафіі айца Сяргея. Ва ўрачыстасці ўдзельнічала шмат моладзі,у тым ліку і яго шматлікія сябры.

У той жа вечар а 18:00 гадзіне новасвятар адслужыў таксама Боскую Літургію на ўкраінскай мове ў храме Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа.

Пасля  Літургіі а. Сяргей знайшоў яшчэ сілы, каб для шматлікіх вернікаў правесці катэхезу «Малітва Якуба, які змагаўся з Богам». Гэта катэхеза стала добрымі ўводзінамі ў Вялікі пост.

[5] [6]

Катэхеза «Малітва Якуба…»

Зміцер Лупач, паводле svjazep.org [7]
Фота і запіс катэхезы: PILIGRIM TUT