[1]9 жніўня ў 19 гадзін у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6, ст. метро “Аўтазаводская”) адбудзецца прэзентацыя багаслужбовага выдання «Псалтыра» ў перакладзе а. Аляксандра Надсана, святара апостальскай грэка-каталіцкай царквы, апостальскага візітатара, буйнога дзеяча беларускай эміграцыі, аўтара шэрагу кніг па гісторыі Беларусі, перакладчыка літургічных тэкстаў візантыйскага абраду на беларускую мову.
Прэзэнтацыя прыўрочана да 90-х угодкаў з дня яго нараджэння.
На пачатку адбудзецца Боская Літургія і Паніхіда, пасля якой пройдзе прэзэнтацыя юбілейнага выдання.
Прыпомнім, што а. Аляксандр Надсан адышоў да вечнага жыцця 15 красавіка 2015 года ў Лондане.
svjazep.org [2]