[1]З 11 па 14 чэрвеня 2026 года пры парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу. Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ужо шосты раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.
У мінулых гадах удзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, св. Дамніка, св. каралевы Ядвігі, св. Францішка Асізскага і св. Юзафа. Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад вокам спецыяліста па іканапісу Валянціны Аўсяннікавай напісаць абраз – ікону Езуса Добрага Пастыра або святых Апосталаў Пятра і Паўла.
Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне: +37529 291-92-11 [4] (+ Viber, Telegram) — айцец Раман Шульц ОР, або праз электронную пошту: schulzop@gmail.com
Пане Езу, Добры Пастыр, змілуйся над намі!
Святыя Апосталы Пётр і Павел, маліцеся за нас!
айцец Раман Шульц ОР

