З 25 па 28 ліпеня 2024 года пры парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу.
Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ўжо чацвёрты раз арганізуюць такія варштаты для аматараў сакральнага жывапісу.
У мінулых гадах ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, св. Дамніка і св. каралевы Ядвігі.
Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісу напісаць абраз св. Францішка Асізскага.
Запіс удзельнікаў вядзецца па тэлефоне: +375 (29) 291-92-11 (viber; telegram) — а. Раман Шульц ОР або па звароце на электронную пошту: schulzop@gmail.com
