- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Магілёве адбудзецца начное чуванне са св. Ядвігай

[1]У суботу, 26 кастрычніка, айцы дамінікане ў Магілёве запрашаюць на начное чуванне са св. Каралевай Ядвігай. Гэта першае з дзевяці чуванняў, якія будуць адбывацца кожны месяц ў трэцюю або чацвёртую суботу. Пачатак у 22.00, заканчэнне каля 3.20.

У рамках чування мы пачуем падрыхтаваную свецкай асобай канферэнцыю на тэму адной з дзевяці цнотаў святой каралевы, пасля праца ў групах, навэнна, ружанец, апоўначы —  Эўхарыстыя. Таксама будзем удзельнічаць у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, дзяліцца Божым словам. Адпачынак на размову за кубкам гарбаты і на заканчэнне — вяночак да св. Міхала Арханёла.

Заахвочваем, каб у суботу перад чуваннем пасціцца (паводле магчымасці), а чуванне разам з постам ахвяруем у інтэнцыі міру ў свеце, за Сінод біскупаў у Рыме, за нашыя сем’і і ў асабістых інтэнцыях.

Дзякуем Богу за плён папярэдніх дзевяці начных чуванняў і за шчодрае каралеўскае заступніцтва св. Ядвігі.

Для асобаў з іншых гарадоў будзе магчымасць начлегу.