- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Літве забіты каталіцкі святар

svatar [1]Цела шакяйскага каталіцкага віцэ-дэкана Сігітаса Матусявічуса з агнястрэльнай ранай было знойдзена 19 студзеня ў Літве каля ракі Нёман.

«Мы ў жаху. Не можам паверыць, што настаяцеля няма. Усяго тыдзень таму бачыліся. Яшчэ невядома ці самагубства гэта, нам толькі сказалі, што ён мёртвы», — сказалі карэспандэнту DELFI [2] парафіяне касцёла, у якім служыў Матусявічус.
Абставіны здарэння высвятляе пракуратура Марыямпальскага раёна.

Настаяцель, віцэ-дэкан шакяйскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля Матусявічус быў пасвечаны ў святары ў маі 1989 года, у Шакяй ён служыў з 27 мая 2002 года.

krynitsa.info [3]