- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У літанію да святога Юзафа дадаюцца новыя звароты

[1]Папа Францішак вырашыў “абнавіць” літанію да св. Юзафа, зацверджаную Святым Пасадам у 1909 г., уключыўшы ў яе сем новых зваротаў, узятых з разважання Пантыфікаў над аспектамі асобы апекуна Паўсюднага Касцёла.

Такім чынам у літаніі з’явяцца новыя звароты:

У адмысловым лісце Канрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў падкрэсліла, што арганізацыяй перакладу на нацыянальныя мовы і выданнем новай рэдакцыі літаніі займуцца мясцовыя Канферэнцыі Біскупаў. Не будзе неабходнасці ў зацвярджэнні перакладу Апостальскай Сталіцай. Больш за тое, епіскапаты змогуць унесці ў літанію іншыя звароты, якімі св. Юзаф ушаноўваецца ў іх краінах.

Нагадаем, што сёлета адзначаецца 150-я гадавіна абвяшчэння св. Юзафа апекуном Паўсюднага Касцёла. Гэта стала нагодай для абвяшчэння Папам адмысловага Года, прысвечанага Абранніку Багародзіцы. Ён распачаўся 8 снежня 2020 г.

Беларуская рэдакцыя Vatican News [2]