У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга вызвалена каталіцкая манахіня, выкрадзеная два тыдні таму.
Інфармацыю прадаставіла Папскае таварыства “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, якое дзейнічае ў гэтай краіне. Аднак варта нагадаць, што лёс пяці святароў, якія былі выкрадзены ўзброенымі баевікамі, застаецца невядомым, паведамляе польская рэдакцыя [1] Vatican News.
Манахіня належыць да мясцовай кангрэгацыі сясцёр змёртвыхпаўстанак. Яе выкралі па дарозе на рынак у Гоме. Паведамляецца, што «яна вельмі перапалохана, але здароўе ў яе добрае». Падрабязнасці вызавалення не раскрываюцца.
Дзевяць гадоў таму ў рэгіёне Бутэмбо-Бені былі выкрадзеныя тры кангалезскія святары. Нягледзячы на пастаянныя намаганні з боку Касцёла, няма звестак пра тое, дзе яны знаходзяцца цяпер і ці жывыя. Чатыры гады таму з парафіяльнага касцёла былі выкрадзены дыяцэзіяльныя святары, якія цэлебравалі Імшу. Раней у рэгіёне быў забіты мясцовы святар, які змагаўся з парушэннямі правоў чалавека і беднасцю, якая расла.
Мясцовыя біскупы звяртаюць увагу на тое, што іх радзіма застаецца арэнай барацьбы паўстанцкіх груповак, якія, карыстаючыся распадам дзяржаўных інстытутаў, беспакаранна рабуюць прыродныя рэсурсы краіны, пазбаўляючыся пры гэтым нязручных сведкаў сваіх супрацьпраўных дзеянняў. Менавіта таму яны накіраваны, у прыватнасці, на людзей Касцёла, якія змагаюцца за праўду, справядлівасць і лепшае жыццё для людзей Конга. «Вайна — маці ўсёй галечы», — пішуць епіскапы Конга ў спецыяльным паведамленні, нагадваючы, што дзеянні паўстанцкіх груповак разбураюць будучыню жыхароў гэтай краіны.