- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Карыбскім басейне будзе пабудаваны новы санктуарый святога Яна Паўла II

[1]Санктуарый святога Яна Паўла II плануюць пабудаваць у сталіцы невялікай астраўной дзяржавы ў Карыбскім моры, на месцы святыні, разбуранай землятрусам.

Антыгуа і Барбуда — астраўная дзяржава ў Карыбскім моры, на архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены на астравах генерал-губернатарам. Асновай эканомікі з’яўляецца турызм.

Менавіта ў сталіцы гэтай невялікай дзяржавы, у горадзе Сэнт-Джонс, будзе пабудаваны санктуарый святога Яна Паўла II.

Санктуарый святога Яна Паўла II будзе пабудаваны на месцы былога касцёла Святога Юзэфа і Святога Патрыка, які быў разбураны падчас землятрусу 1974 года. Святыня ўжо шмат гадоў ляжыць у руінах.

Пасля правядзення адпаведных рамонтных работ касцёл будзе зноў асвечаны. Непадалёк знаходзіцца будынак былой курыі, які ў будучыні таксама будзе адаптаваны. У ім размесцяцца плябанія і дабрачынны і культурны цэнтр св. Яна Паўла II.

Ініцыятарамі стварэння санктуарыя святога Яна Паўла II у Карыбскім басейне з’яўляюцца Пшэмыслаў Хаўзер-Шонайх, пасол Мальтыйскага ордэна ў Антыгуа і Барбудзе, і біскуп Роберт Льянас.

stacja7.pl [2]
Пераклад Марыны Ткач