[1]Айцец Крыс Алар з ордэна айцоў марыянаў распавёў сапраўды дзіўную гісторыю, якая здарылася з ім у індзейскай рэзервацыі ў Канадзе. Мясцовы кіраўнік спрабаваў сілай забраць у яго Найсвяцейшы Сакрамант, але як толькі ён дакрануўся да манстранцыі, адразу ж адпусціў яе, бо яна апякла яму руку.
Святар з Найсвяцейшым Сакрамантам у індзейскай рэзервацыі
Відэа з гісторыяй айца Алара стала хітом у сацыяльных сетках. За два дні відэа набрала больш за 6600 лайкаў і яго прагледзелі яшчэ больш.
Манах вырашыў наведаць індзейцаў з племя Кры ў Канадзе і прайсці ўсю рэзервацыю з Найсвяцейшым Сакрамантам, благаслаўляючы кожны дом, якіх было прыблізна 1200.
Вось аповед айца Крыса Алара: «Я іду на чале працэсіі, трымаючы высока Эўхарыстыю. Потым першы — правадыр — крычыць: «Забярыце гэтую [цэнзура] рэч адсюль!» Я ігнарую гэта і працягваю ісці. Ён зноў крычыць: «Забярыце гэтую [цэнзура] рэч адсюль!» Я іду павольна, а за мной ідуць усе жанчыны і дзеці. Нарэшце падыходзіць мужчына і кажа: «Я ж казаў, забярыце гэта адсюль!» і пачынае ісці да мяне. Я думаю сабе: «Я не адпушчу. Я не адпушчу».
Мужчына спрабаваў выхапіць Найсвяцейшыя Дары, але манстранцыя апякла яму руку
«Ён працягвае руку, каб схапіць манстранцыю, якую я трымаю высока. І ў той момант, калі ён гэта робіць, яго рука літаральна адкідаецца. Ён крычыць. Эўхарыстыя апякла ўсю яго руку».
Пасля гэтага інцыдэнту мужчына ўпаў на калені, гледзячы на Найсвяцейшы Сакрамант. На яго твары было напісана пытанне: «Што толькі што здарылася?» Жанчыны і дзеці, якія ішлі за святаром, таксама сталі на калені і пачалі маліцца.
«Чаму Бог дапусціў гэты цуд? Таму што зноў пачалі ўзнікаць сумневы, пытанні і адсутнасць веры. Ці таму Бог часам дапускае эўхарыстычныя цуды, як у Мексіцы ці Буэнас-Айрэсе? Таму што мы сумняваемся. Але нам не павінны патрэбныя цуды, каб верыць. У рэшце рэшт, цуд адбываецца кожны дзень на Імшы, на алтары, калі хлеб і віно становяцца Целам і Крывёю Хрыста», — прызнаўся святар.
Паводле deon.pl [2]
Пераклад Марыны Сінкевіч