[1]Больш за 70 000 чалавек прынялі ўдзел у акцыі ў падтрымку традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якая прайшла па гарадах Калумбіі 10 жніўня.
Акцыя, накіраваная супраць гендарнай ідэалогіі уладаў, была арганізавана цэрквамі і сацыяльнымі арганізацыямі Калумбіі. Дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, апранутыя ў белыя кашулі і футболкі. У руках у многіх былі блакітныя і ружовыя шары, каб адзначыць адрозненні паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі.
На думку арганізатараў акцыі, гендарная ідэалогія наносіць сур’ёзную шкоду дзецям. Дзеці павінны ўсведамляць свой пол і вучыцца быць мужчынамі ці жанчынамі, хто як нарадзіўся, а не адмаўляцца ад сваёй гендарнай прыналежнасці.
«Мы не пазбавім нашых дзяцей права расці ў мудрасці і ласцы, якую Бог даў ім даў», — заявілі арганізатары.
cnl.news [2]