- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Іспаніі моладзь распрацавала мабільны дадатак з малітвамі

[1]

Ілюстрацыйнае фота

Іспанская моладзь распрацавала дадатак Saints App з малітвамі. Неўзабаве гэты духоўны інструмент можна будзе ўсталяваць на мабільных прыладах, і, як разлічваюць аўтары, ім будуць карыстацца да мільёна чалавек.

Бясплатны дадатак распрацаваў 27-гадовы Мігель Марцінэс Сэрана, дапамагалі яму сем сяброў. Свой праект ён назваў “самай вялікай у свеце” дапамогай у малітве. “Мы ўжо ў апошняй фазе падрыхтоўкі да з’яўлення Saints App на рынку”, — адзначыў аўтар.

Ён мае надзею, што Saints App стане адной з найбольш часта ўжываных прылад у мабільных тэлефонах католікаў, якія валодаюць іспанскай мовай.

У размове з мадрыдскім радыё COPE распрацоўшчык паведаміў, што дадатак з’явіцца найпазней да сакавіка. Прадукт будзе заснаваны на дадатку ePrex, які існуе ўжо больш за 10 гадоў, што адразу гарантуе навінцы вялікую папулярнасць. Ён будзе даступны як на IOS, так і на Android.

Ян Глінскі, беларуская рэдакцыя Vatican News [2]