[1]Даследчыкі тлумачаць гэта ў першую чаргу падзеннем нараджальнасці, а таксама секулярызацыяй. Пра гэта сведчаць дадзеныя Iona Institute, які прааналізаваў статыстыку каталіцкіх дыяцэзій. За той жа перыяд колькасць нараджэнняў на востраве скарацілася на 18,8%: на 17,9% у Рэспубліцы Ірландыя і на 21,3% у Паўночнай Ірландыі.
На змены паказваюць і дадзеныя перапісаў насельніцтва. У 2016 годзе 78,3% дзяцей ва ўзросце да чатырох гадоў у Рэспубліцы Ірландыя былі зарэгістраваны як католікі, а 9,2% былі зарэгістраваны як неналежныя да якой-небудзь рэлігіі. У 2022 годзе гэтыя лічбы склалі 65,4% і 15,6% адпаведна.
У 2022 годзе 67,9% маці дзяцей ва ўзросце да чатырох гадоў ідэнтыфікавалі сябе католікамі. Iona Institute на падставе гэтых дадзеных робіць выснову, што амаль усе маці, якія ідэнтыфікуюць сябе католікамі, працягваюць хрысціць сваіх дзяцей.
Найбольшае зніжэнне сярод дадзеных, прадстаўленых у даследаванні, зафіксавана ў дыяцэзіі Міт — на 40,8%.У Дублінскай архідыяцэзіі колькасць хростаў скарацілася на 39,9%, а ў дыяцэзіі Даўн і Конар — на 37,9%. У той жа час колькасць хростаў у дыяцэзіі Элфінстоўн нязначна павялічылася — на 0,9%. Том Фінеган, старшыня Iona Institute, падкрэсліў, што зніжэнне колькасці хростаў нельга растлумачыць выключна секулярызацыяй.
Яшчэ больш важным фактарам з’яўляецца скарачэнне нараджальнасці. Цяперашні ўзровень нараджальнасці ў Ірландыі складае каля 1,5 дзіцяці на жанчыну ў параўнанні з 2,1, неабходнымі для простага замяшчэння насельніцтва. «Гэта павінна выклікаць занепакоенасць ва ўсіх, незалежна ад рэлігійных перакананняў», — сказаў Фінеган.
credo.pro [2]
Пераклад Марыны Ткач