- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У інтэрнэце з’явіўся сайт, прысвечаны святому Юзафу

[1]У інтэрнэце з’явіўся новы сайт, прысвечаны святому Юзафу. На сайце swjozefmodlitwy.pl [2] чытачы знойдуць перадусім малітвы да святога Юзафа, а таксама песні і артыкулы пра апекуна Святой Сям’і. На вэб-сайце таксама ёсць падкаст «Мужчынскі пункт гледжання» са святым Юзафам на заднім плане.

Новы інтэрнэт-партал, прысвечаны святому Юзафу, быў створаны для таго, каб яшчэ больш наблізіць сучасных людзей да постаці гэтага ўнікальнага святога.

Святы Юзаф. Заступнік, апякун і аўтарытэт.

— Мы жывем у часы, калі святы Юзаф можа быць выдатным аўтарытэтам для многіх людзей. Яго “біблейскае маўчанне” з’яўляецца красамоўным знакам у хаатычным і перанапружаным свеце. Зямны апякун Езуса вучыць нас слухаць голас Бога і давяраць Яму сярод штодзённай нявызначанасці. Яго прысутнасць у нашым жыцці, безумоўна, можа дапамагчы нам у вырашэнні праблем, з якімі мы змагаемся, — лічаць стваральнікі партала.

Малітвы да святога Юзафа і не толькі.

Сайт swjozefmodlitwy.pl [2] адрозніваецца мінімалізмам, сучасным стылем і знешнім выглядам, адаптаваным да сучасных стандартаў. Ён складаецца з наступных катэгорый:

[3]

Стваральнікамі партала swjozefmodlitwy.pl з’яўляюцца Томаш Капаньскі і Пётр Касяркі. Сайт знаходзіцца пад патранатам Кангрэгацыі Слуг Любові і партала DEON.pl.

Паводле deon.pl [4]
пераклад Марыны Ткач