- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У інтэрнэце збіраюць подпісы за аднаўленне касцёла ў Пінску

На інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by абвешчаны збор подпісаў [1] пад зваротам да ўладаў з просьбай аднавіць святыню на галоўнай плошчы сталіцы Палесся.

pinsk_sw-stanislawa [2]

На фота паказана графічная рэканструкцыя. Яе аўтар — Андрэй Невар

 

pinsk_sw-stanislawa1 [3]

Здымак касцёла 1930-х гадоў, radzima.org

Касцёл Святога Станіслава быў пабудаваны ў Пінску ў 1635 годзе і быў узарваны па загадзе савецкіх чыноўнікаў у 1956 годзе. Многія пінчукі шкадуюць пра страту такога значнага помніка архітэктуры, таму і была створана гэтая петыцыя.

Пасля збору неабходнай колькасці подпісаў будзе складзены зварот, які накіруюць у Міністэрства культуры Беларусі і Брэсцкі аблвыканкам, паведамляе nn.by [4] са спасылкай на «Медыя-Палессе» [5].