[1]Праца над праектам даручана айцам марыянам і камандзе прылажэння “Малітоўнік” Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Урачыстае падпісанне адпаведнай дамовы адбылося 15 мая ў Жодзіне.
Спадзяёмся, што ў хуткім часе (праз 3-4 месяцы) Літургія гадзінаў будзе даступная ў прылажэнні “Малітоўнік” [2], а таксама на сайце catholic.by.
Літургія гадзінаў — гэта голас Касцёла, гэта значыць усяго Містычнага цела, якое публічна праслаўляе Бога (Канстытуцыя пра Святую Літургію, 99).
Сябры, просім вас аб малітве, каб як мага часцей голас Касцёла гучаў і па-беларуску.
а. Андрэй Сідаровіч MIC