[1]Ва ўрочышчы Ходараўка (Докшыцкі раён) 7 лістапада ксёндз Раман Мурзіч, пробашч парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Параф’янаве, і вернікі з навакольных вёсак маліліся на месцы пахавання ахвяраў нацызму.
Ксёндз Мурзіч аб’явіў у нядзелю ў касцёле, што а 13 гадзіне ў Ходараўцы будзе Імша за супакой душаў забітых. Аднак з прычыны кепскага надвор’я Імшы не было, ксёндз толькі памаліўся і акрапіў магілы асвечанай вадой.
Вернікаў сабралася дзевяць чалавек. Большасць прыйшлі пешшу з вёскі Сітцы, гэта чатыры кіламетры ад Ходараўкі.
27-29 чэрвеня 1944 года нацысты расcтралялі ў Ходараўцы каля васьмісот чалавек — 200 італьянскіх ваеннапалонных і 600 мірных жыхароў-беларусаў. У 1992 годзе за італьянскія сродкі там пабудавалі мемарыяльны комплекс.
Westki.info [3]
Фота Кастуся Шыталя
