[1]27 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23-26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.
Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі.
Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, растлумачыць унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.
На першы год навучання ў гродзенскую духоўную семiнарыю прынята шэсць кандыдатаў, якiя з 20 жніўня распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю.
katolik-gomel.by [2]