- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У гродзенскай катэдры адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян

[1]21 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі Гродна.

Пачатак у 18.00.

“Удзел у гэтым набажэнстве разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій нашага горада будзе знакам адзінства з усім Каталіцкім Касцёлам, які з 18 студзеня перажывае Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян, — адзначае ў сваім запрашэнні біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. — Запрашаю вас да сумеснай малітвы аб еднасці хрысціян у гродзенскім катэдральным касцёле і ў сваіх парафіях, таму што да гэтага заклікае нас любоў Хрыста”.

Галоўнай тэмай Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян у гэтым годзе будуць словы, узятыя з Другога паслання св. апостала Паўла да Карынцянаў: “Прымірэнне — любоў Хрыста прыспешвае нас” (пар. 2 Кар. 5, 14-20).

grodnensis.by [2]