- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Гродне праводзіцца набор на «курсы сямейнага жыцця»

[1]У Гродне праводзіцца набор слухачоў на “Курсы сямейнага жыцця” пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 2024–2025 навучальны год.

Курсы арганізаваны для ўсіх ахвотных, зацікаўленых дабром сям’і, і даюць магчымасць набыць шмат ведаў, якія не толькі будуць карыснымі ва ўласным жыцці, але і дапамогуць іншым у крызісных сітуацыях.

Мэта навучання – падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіях, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства, у сямейнай кансультацыі.

Форма навучання завочная. Навучанне працягваецца тры з паловай гады, з’езды раз у месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Месца навучання – касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, вул. Курчатава, 41).

На курсах выкладаюць духоўныя і свецкія асобы.

Пасля заканчэння курсаў слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях.

Для залічэння на курсы неабходна прадставіць наступныя дакументы:

Запіс да 10 кастрычніка. Звяртацца з 18.00 да 20.00 па тэлефоне: +375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

Grodnensis.by [2]