- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат, сінадальнасць і уніятызм

[1]4-7 чэрвеня 2018 года ў мястэчку Ліменас Херсонісу, на востраве Крыт (Грэцыя), адбыліся нарады падкамісіі Каардынацыйнага камітэта Змешанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.

Агульная тэма нарадаў — «Прымат і сінадальнасць у другім тысячагоддзі». У асаблівы спосаб прааналізаваны перыяд ад XIX стагоддзя да нашых дзён.

Немалая частка нарадаў было прысвечана пытанню і так званага ўніятызма.

Нарады адбыліся ў сяброўскай і дзелавой атмасферы. Падкамісія падрыхтавала пяць дакументаў (усяго 28 старонак), якія будуць прадстаўлены на пленарнай сесіі Каардынацыйнага камітэта ў каталіцкім манастыры Бозэ (каля Мілана ў Італіі) 13-17 лістапада 2018 года.

Усе пяць дакументаў, прапановы і рашэнні падкамісіі былі аднагалосна прынятыя як праваслаўнымі, так і каталіцкімі членамі падкамісіі.

Было падкрэслена, што Усходнія Каталіцкія Цэрквы не толькі маюць права на існаванне, але іх варта лічыць Цэрквамі-сёстрамі, якія маюць сваю ўдзельную ролю ў далейшым развіцці экуменічнага дыялогу паміж Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі.

Уніятызм, у духу Баламандскіх пагадненняў з 1993 года, не з’яўляецца ні мадэллю, ні метадам працы для адзінства Цэркваў, не варта ўжываць тэрмін «уніят», калі гаворыцца пра ўсходніх каталікоў у супрычасці (communio) з Біскупам Рыма.

У той жа час другая падкамісія ў тыя ж дні праводзіла свае нарады на востраве Кіпр. Яна таксама падрыхтавала адпаведныя дакументы, якія будуць прадстаўлены ў лістападзе ў Бозэ на пленарнай сесіі Каардынацыйнага камітэта.

У нарадах на Крыце прымалі ўдзел:

Разам 11 чалавек, сярод якіх шэсць прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы і пяць прадстаўнікоў Каталіцкай Царквы.

Вельмі гасцінным гаспадаром сустрэчы быў мітрапаліт Петрас і Херсаніскі, Герасімас.

На пленарнай сесіі ў манастыры Бозэ (Мілан) 13-17 лістапада 2018 года будзе выпрацаваны канчатковы дакумент для пленарнай сустрэчы ўсёй Камісіі, якую прадбачваецца правесці ў 2019 годзе ў адной з праваслаўных краін.

svjazep.org [2]