- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У гонар Папы назвалі новы від хамякоў

xamak jpg [1]Як паведаміў аргентынска-амерыканскі гурт біёлагаў, які здзейсніў гэта адкрыццё, грызун пад назвай Oecomys franciscorum быў знойдзены ў маі бягучага года ў лясах дзвюх правінцый паўднёваамерыканскай краіны Фармоза і Чако.

Звярок з’яўляецца рэдкім відам. Акрамя Аргенціны гэты грызун можа таксама засяляць некаторыя рэгіёны Бразіліі і Парагвая.

Навукоўцы патлумачылі, што назвалі новаадкрытага грызуна ў гонар Папы, які паходзіць з Аргентыны, а яшчэ выбар імя быў звязаны з апублікаванай у мінулым годзе энцыклікай Папы Францішка пад назвай «Laudato si».

«У гэтым дакуменце нам асабліва падабаецца як Папа рашуча кажа аб спагадзе і прымірэнні», – напісалі даследчыкі Уліс Пардінас, Пабла Тэта, Хорхе Салазар-Брава і Філ Майерс.

Oecomys franciscorum жыве ў асноўным на дрэвах, мае 15 см. у даўжыню. Хвост – даўжынёй больш за 17 см. У процівагу да іншых вядомых жывёл з сямейства хамякоў, новаадкрыты мае большы чэрап і іншы набор зубоў.

Даследчыкі распавялі, што яшчэ адным чалавекам, які натхніў іх назваць грызуна Oecomys franciscorum, быў аргентынскі лекар Франсіска Мальдонадо.

deon.pl [2]