- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Глыбокім з’явіліся свецкія асістэнты для ўдзялення Святой Камуніі

[1]

Ілюстрацыйнае фота

Біскуп Віцебскі даў дазвол двум свецкім вернікам з парафіі ў Глыбокім дапамагаць святарам падчас раздавання Св. Камуніі. Такая патрэба ў парафіі з’явілася з-за вялікай колькасці парафіян на св. Імшы ў нядзелю і ўрачыстасці і з-за недахопу святароў.

Кодэкс кананічнага права прадугледжвае ў такіх выпадках магчымасць раздавання Св. Камуніі спецыяльна падрыхтаванымі для гэтага свецкімі вернікамі. Асісітэнтамі для ўдзялення Святой Камуніі ў Глыбокім сталі Цырук Анатолій і Чарапкоўскі Часлаў.

У дэкрэце біскуп Віцебскі зазначыў, што гэтыя вернікі могуць удзяляць Св. Камунію ў выпадках, калі:

Важна падкрэсліць, што ніколі нельга выконваць гэтую замяшчальную функцыю, калі прысутны іншы свабодны служыцель (прэзбітэр, дыякан ці акаліт), які можа дапамагчы ў раздаванні Святой Камуніі.

Перад удзяленнем Святой Камуніі вышэй названыя асістэнты павінны кожнаразова атрымаць бласлаўленне ад прэзбітэра згодна з рубрыкамі Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі.

Кс. Віктар Місевіч