[1]Гэта сустрэча праводзілася ў рамках святкавання Юбілейнага Года. Прайшла яна ў гарадскім Доме культуры.
Распачалося мерапрыемства з канфеэрэнцыі “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”, якую правяла сястра Нунэ Цітаян.
Яна адзначыла, што “такія сустрэчы ўзаемна ўзбагачаюць, на іх адбываецца абмен вопытам, і нараджаюцца новыя ідэі.”
На сустрэчы таксама абмяркоўваўся змест катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне. Удзельнікам сустрэчы было цікава паслухаць сястру Нунэ, якая з’яўляецца аўтарам такіх падручнікаў.
Сястра падзялілася сваім вопытам выкарыстання сучасных тэхнічных сродкаў у працы з дзецьмі. Бо ў сучасным свеце нельга адкідваць значэнне новых інфармацыйных тэхналогій.
Напрыканцы сустрэчы катэхеты паўдзельнічалі ў ролевай гульні, дзе кожны ўдзельнік атрымаў сваю ролю. Ім далі сем хвілін на падрыхтоўку, а потым катэхеты прадставілі свае заданні на сцэне.
Усе ўдзельнікі выказалі думку, што такія сустрэчы патрэбныя і іх трэба і надалей праводзіць.
Зміцер Лупач, тэкст і фота;
Леанід Юрык, відэа





















