- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Францыі суд абавязаў прыбраць калядныя яслі ў мэрыях

[1]Суд абавязаў мэрыі гарадоў Без’е і Босэра прыбраць калядныя яслі, размешчаныя ў галоўных дварах іх мэрый, спасылаючыся на прынцып свецкасці.

Яслі «асвятляюць калядную інсталяцыю», і таму «гэтая інсталяцыя ў агароджы грамадскага будынка парушае палажэнні артыкула 28 закона 1905 года і патрабаванні, звязаныя з прынцыпам нейтральнасці грамадскіх дзеячаў». — заявіў суд.

Яслі ў Бокеры, Гардзе і Без’е рэгулярна падпадаюць пад судовыя наказы, але усталёўваюцца кожны год мэрамі гэтых гарадоў.

«Мы падпарадкоўваемся рашэнню суда, але я шкадую аб гэтай меры, якая з’яўляецца вельмі жорсткай перад творам таго, што, тым не менш, аб’ядноўвае». — адрэагаваў мэр Роберт Менард, якога абвінавачваюць у парушэнні закона кожны год у сувязі з устаноўкай ясляў у мэрыі перад Калядамі.

Па матэрыялах gosc.pl [2]
пераклад Марыны Ткач