[1]Самую маленькую ў свеце Біблію, а менавіта — Стары Запавет, прэзентавалі ў ізраільскім музеі, які знаходзіцца ў Ерузалеме. Памер кнігі складае 0,04 квадратных міліметра на 20 нанаметраў. На прэзентацыі яе параўноўваюць з памерамі вушка іголкі. Пра гэта паведамляе CREDO [2]са спасылкай на BBC News.
У паведамленні адзначаецца, што Біблія, выразаная на пазалочанай крэмневай мікрасхеме, вырабленая з ужываннем накіраванага іённага пучка, які пакідае на пласце золата іёны галія.
Біблія напісана на іўрыце і змяшчае каля 1,2 мільёна знакаў. У паведамленні гаворыцца, што выданне было падрыхтавана да 50-годдзя музея.
Усім жадаючым наведвальнікам прапануюць прачытаць Біблію з дапамогай мікраскопа, а таксама пакажуць дакументальны фільм аб стварэнні кнігі.