Падчас зімовых канікул у араторыі імя. блл. мучанікаў з Познані былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул была Марыя — наша маці і ўзор жыцця.
Кожны дзень на працягу тыдня дзеці раніцай сустракаліся на св. Імшы, пасля крочылі ў араторый, дзе іх чакала спецыяльная праграма.
Апрача сумесных гульняў, дзеткам былі прадстаўлены штодзённыя сцэнкі з жыцця Маці Божай, пасля якіх у групах удзельнікі разважалі над іх зместам. Кандыдаты ў аніматары забаўлялі дзяцей танцамі, гульнямі і сумеснымі паходамі.
Адпачынак у дзятлаўскім араторыі мінуў хутка, але пакінуў шмат радасці і ўсмешак на тварах дзяцей.
sdb.by [4]