- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Далёкіх пройдзе Імша падзякі за ўраджай

[1]Парафія Святога Станіслава ў вёсцы Далёкія, што знаходзіцца ў Браслаўскім раёне, запрашае ўсіх жадаючых 3 верасня на традыцыйную святую Імшу падзякі за сёлетні ўраджай.

Супольную духоўную падрыхтоўку да свята ў парафіі распачнуць 1 верасня ў 9.00 адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, якая будзе доўжыцца 24 гадзіны.

Святыя Імшы будуць адпраўляцца ў наступны час:

1 верасня – у 18.00;

2 верасня – у 9.00;

3 верасня – у 12.00. Пасля гэтай святой Імшы ўсіх парафіян і гасцей чакае святочны стол.