- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Чылі падпалілі і знішчылі касцёл

[1]20 студзеня 2018 года ў Чылі адбыўся чарговы падпал святыні. Аб’ектам нападу стала капліца, размешчаная ў рэгіёне Лос Рыас, на поўдні краіны. Касцёл, у якім доўгія гады служылі сёстры Кармэліткі Місіянеркі, быў знішчаны цалкам, паведамляе польская рэдакцыя [2] Ватыканскага радыё.

Па дадзеных чылійскіх медыя, сведкі тым ранкам заўважылі двух людзей, на іх галовах былі нацягнуты капюшоны. Яны ішлі ў кірунку капліцы, што стаяла ў прыватнай частцы забудовы, пад аховай.

Гэта ўжо далёка не першы інцыдэнт такога роду. Падпалы святынь ажыццяўляліся напярэдадні візіту Папы Францішка ў Чылі.