- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Будславе пройдзе Агульнабеларуская сустрэча касцёльных рухаў і супольнасцяў

[1]У суботу 2 мая з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе збяруцца прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.

Падчас сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Праграма мерапрыемства

Пасля абеду з 13.45 да 16.00 для дзяцей прадугледжаная асобная праграма «Caд святога Францішка». Арганізатары просяць загадзя зарэгістраваць удзельнікаў (дзяцей ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў). Гэта неабходна для падрыхтоўкі раздатачных матэрыялаў і лепшай арганізацыі квэсту.

Таксама можна запісацца па тэлефонах: +375 (25) 987-29-28 і +375 (44) 719-82-43.

Просьба ад арганізатараў сустрэчы: з-за вялікай колькасці ўдзельнікаў сустрэчы, якая чакаецца ў Будславе, пажадана ўзяць з сабой уласны пасілак.

Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць пра ўдзел у сустрэчы, даслаўшы паведамленне ў Viber на нумар +375 (29) 565-48-08 .

З Мінска будзе арганізаваны выезд у Будслаў на аўтобусе.

Тэксты на восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» будуць пададзены пазней.

Catholic.by [2]