- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Браславе заканчэнне літургічнага года адзначылі Хрысціянскім балем

[1]26 лістапада ў парафіяльным доме імя бл. айца Францішка Ярдана сабраліся ўсе, хто хацеў у радаснай атмасферы адзначыць заканчэнне літургічнага года, паведамляе waladarka.by [2]. Такія балі альбо вечарыны «Андрэйкі» па традыцыі праходзяць перад пачаткам Адвэнту.

Арганізатарам і ініцыятарам забавы вось ужо шосты год з’яўляецца кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS. Да браслаўскіх парафіянаў далучыліся таксама маладыя вернікі сальватарыянскай парафіі Святога Духа з Віцебска. Усіх прысутных чакаў пачастунак, выступленне музычнага гурта «SounDay Band». Сюрпрызы былі падрыхтаваны і для самых маленькіх удзельнікаў балю. А таксама па традыцыі прайшла латарэя сярод прысутных.

Хрысціянскі баль парадаваў кожнага і зрабіў па-сапраўднаму цудоўным вечар перад Адвэнтам.

Марыя Угарынка, фота