- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Браславе распачаліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі

[1]16 жніўня ў санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў на сумесную сустрэчу і малітву з розных куткоў краіны прыехала моладзь. Усяго ў Браслаў прыбыло 95 чалавек.

У першы дзень пасля прыезду, смачнай вячэры і рассялення адбылося знаёмства маладых католікаў і прэзентацыя Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Са словамі прывітання да хлопцаў і дзяўчат звярнуўся ксёндз Аляксей Асон.

Святар адзначыў, што асноўнай мэтай сустрэчы, якая аб’ядноўвае кожнага прысутнага, з’яўляецца, у першую чаргу, пазнанне Хрыста.

Маладым людзям быў таксама паказаны ролік з Сусветных дзён моладзі, якія праходзілі ў Кракаве ў 2016 годзе. Завяршыўся першы дзень супольнай малітвай і бласлаўленнем.

[2]

Сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі будзе трываць да 18 жніўня.

Пасля заканчэння моладзевай сустрэчы ў Браславе распачнуцца ўрачыстасці [3] Маці Божай Валадаркі азёраў, якія будуць праходзіць 18-19 жніўня.

Ірына Радзевіч, тэкст і фота