- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

У Браславе прайшла юбілейная школа касцёльнага спеву

[1]З 17 па 22 жніўня 2026 года ў Браславе адбылася юбілейная, дзясятая летняя школа касцёльнага спеву. Творчае спатканне кантараў і спевакоў хору з розных парафій Беларусі традыцыйна было прысвечана Маці Божай Браслаўскай.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла парафія Нараджэння Маці Божай і санктуарый, якія з годнасцю прынялі ўдзельнікаў школы.

Заняткі для кантараў і харыстаў праводзілі вопытныя касцёльныя музыканты:

Спевы зводнага хору гучалі кранальна і ўзнёсла, дапамагаючы ўдзельнікам і вернікам у глыбокай малітве да Маці Божай.

[2]

Ксёндз Станіслаў Мжыглуд, пробашч і кусташ санктуарыя, звяртаючыся да ўдзельнікаў, падкрэсліў важнасць школы для развіцця касцёльнай музыкі ў Беларусі: “Дзейнасць школы грае кардынальную ролю ва ўзрастанні касцёльных музыкаў высокага ўзроўню. Служачы месцам спаткання музычных дзеячаў у доўгатэрміновай перспектыве, яна дасць неацэнныя плады не толькі для музычнай культуры касцёла на Беларусі, але і прынясе вялікі плён у развіцці і распаўсюджванні ўсёй багатай музычнай культуры Бацькаўшчыны”.

Падчас школы ўдзельнікаў наведаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.

На супольнай малітве перад цудадзейным абразом Маці Божай Браслаўскай быў выкананы спеў-малітва (словы Тэрэзы Крумплеўскай, музыка Уладзіміра Неўдаха):

1. Мы ідзём да Цябе, Твае дзеці,
Валадарка, на нас паглядзі.
З алтара ясны вобраз Твой свеціць,
Ты – апека для нашай зямлі.

Пр.: Маліся за нас да Сына,
да сэрца свайго прыгарні.
Народ і нашу Айчыну
ад грэху абарані.

2. З белых ружаў браслаўскага краю,
З чыстых сэрцаў сплятаем вянок.
Жыць мы годна Табе абяцаем
Па загадах, што даў нам Пан Бог.

3. Валадарка азёраў блакітных,
Прад Табой на каленях стаім
І з пакорай узносім малітву:
Паяднай, Маці, з Сынам сваім!

[3]

Юбілейная школа касцёльнага спеву яшчэ раз пацвердзіла, што літургічны спеў з’яўляецца неад’емнай часткай каталіцкай традыцыі і важным сродкам духоўнага ўзрастання вернікаў.

Паводле матэрыялаў waladarka.by [6]